12 чэрвеня, Віцебск /Дзіяна Курыла – БЕЛТА/. Полацк падзеліцца вопытам прасоўвання інтарэсаў людзей з абмежаванымі магчымасцямі з грамадскімі арганізацыямі Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прадстаўніцтве Міжнароднага дзіцячага фонду ў Беларусі.
Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, якія працуюць з інвалідамі, 12-13 чэрвеня азнаёмяцца з паспяховым вопытам грамадскага аб'яднання "Культурна-спартыўны клуб інвалідаў "Прамень" і грамадскага аб'яднання "Асацыяцыя бацькоў, якія маюць дзяцей-інвалідаў "Ручаёк" у прасоўванні інтарэсаў людзей з абмежаванымі магчымасцямі, рэалізацыі і правоў, а таксама культурнай і спартыўнай адаптацыі інвалідаў.
Удзельнікаў навучальнага візіту чакае трэнінг "Адвокацыя інтарэсаў людзей з інваліднасцю", яны прымуць удзел у адкрыцці турніру па паралімпійскім фехтаванні, для іх пройдзе прэзентацыя інфакампаніі "46=47" і майстар-клас па фотакросе.
ГА "КСКІ "Прамень" больш за сем гадоў займаецца стварэннем умоў для паўнавартаснага функцыянавання людзей з інваліднасцю ў грамадстве. У скарбонцы арганізацыі паспяховая грамадская кампанія "Фотакрос" па прыцягненні ўвагі грамадскасці і мясцовай улады да безбар'ернага асяроддзя ў Полацку, садзейнічанне арганізацыі фізічнай і псіхалагічнай рэабілітацыі людзей з інваліднасцю, прыцягненне людзей з абмежаванымі магчымасцямі да актыўнага ладу жыцця, творчая адаптацыя.
ГА "Асацыяцыя бацькоў, якія маюць дзяцей-інвалідаў "Ручаёк" створана ў 1991 годзе і аб'ядноўвае 157 сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця. Арганізацыя дапамагае сацыяльнай адаптацыі такіх сем'яў з дапамогай груп узаемадапамогі бацькоў. Адзін з праектаў, які рэалізуе гэтая грамадская арганізацыя, – інфармацыйная кампанія "46=47", прызваная спрыяць сацыялізацыі дзяцей з сіндромам Дауна ў Віцебскай вобласці.
Навучальны візіт у Полацк прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый Беларусі, занятых дапамогай інвалідам, арганізаваны прадстаўніцтвам Міжнароднага дзіцячага фонду ў Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці людзей з абмежаванымі магчымасцямі.-0-
БЕЛТА
Полацк падзеліцца досведам прасоўвання інтарэсаў людзей з абмежаванымі магчымасцямі
12.6.20120 праглядаў