Полацк прыступіў да рэалізацыі Канцэпцыі развіцця інфраструктуры гістарычных раёнаў
Сафійскі сабор знаходзіцца на тэрыторыі Верхняга замка. Па сутнасці, гэта археалагічны, адміністрацыйна-духоўны і свецкі цэнтр горада агульнай плошчай каля 9 га. Ансамблевая забудова тэрыторыі Верхняга замка прадугледжвае комплексны падыход - рэстаўрацыю існуючых і аднаўленне страчаных будынкаў, уключаючы археалагічныя даследаванні. Тут прадугледжана размяшчэнне аб'ектаў грамадскага харчавання, гандлю, бытавога абслугоўвання, месцы пражывання для турыстаў, музеефікацыя помнікаў археалогіі.
"Канцэпцыяй прадугледжана стварэнне сістэмы сажалак, якія існавалі пры манастыры, а таксама расчыстка рэчышча ракі Полата, - адзначыў мэр горада. - Гэта дазволіць арганізаваць водныя турыстычныя маршруты, якія будуць звязваць два ўнікальных гістарычных аб'екта: Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр і Сафійскі сабор".
Аляксандр Пазняк упэўнены, што ўвасабленне гэтай канцэпцыі дазволіць Полацку стаць найбуйнейшым турыстычным цэнтрам, своеасаблівай візітнай карткай Беларусі. Фінансаванне рэалізацыі канцэпцыі, а гэта больш за Br2 трлн. у бягучых цэнах, будзе ажыццяўляцца ў асноўным за кошт пазабюджэтных крыніц. Асноўныя работы плануецца завяршыць да канца 2015 года. Канцэпцыя развіцця інфраструктуры гістарычных раёнаў Полацка адобрана Прэзідэнтам Беларусі.-0-БЕЛТА