Полацк па выніках рэспубліканскага конкурсу абраны маладзёжнай сталіцай Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі.
Палацк па выніках рэспубліканскага конкурсу абраны маладзёжнай сталіцай Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі.
Усяго ў конкурсе ўдзельнічалі 11 гарадоў краіны, у фінале - чатыры. "Гарады ацэньваліся па шэрагу крытэрыяў, сярод іх былі і добраўпарадкаванне тэрыторыі, і магчымасці адпачынку, атрымання якаснай адукацыі, адпачынку, іншыя. Лепшым па ўсіх напрамках у 2016 годзе, а таксама па планах на 2017-ы стаў горад Полацк", - адзначылі ў прэс-цэнтры.
Першыя тэматычныя мерапрыемствы пройдуць у Полацку ў канцы студзеня. На працягу года горад стане маладзёжнай пляцоўкай для рэспубліканскіх і міжнародных мерапрыемстваў: фестываляў, акцый, праектаў, сустрэч, канферэнцый. У іх возьмуць удзел прадстаўнікі навучэнскай, студэнцкай і рабочай моладзі Беларусі і краін блізкага і далёкага замежжа.
Конкурс "Маладзёжная сталіца Беларусі" праводзіцца другі год запар з мэтай развіцця дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, стварэння камфортнага асяроддзя для самарэалізацыі моладзі, выяўлення новых ідэй і рэалізацыі інавацыйных праграм, звязаных з удзелам моладзі ў палітычным, эканамічным і культурным жыцці Беларусі. Першай сталіцай былі Баранавічы. У горадзе прайшло больш за 130 мерапрыемстваў раённага, рэспубліканскага і міжнароднага характару: міжнародны студэнцкі форум "Я кажу Так!", рэспубліканскі конкурс "Лідэр года", рэспубліканскі адкрыты дыялог "Роля моладзі ў развіцці краіны" і іншыя.
Міністэрства адукацыі выступае арганізатарам і ідэйным натхняльнікам конкурсу па выбары рэспубліканскай маладзёжнай сталіцы.