19 жніўня, Віцебск /Алена Ціханава - БЕЛТА/. Спецыялісты сферы гандлю і грамадскага харчавання Полацка будуць павышаць майстэрства ў Літве, Швецыі і Латвіі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Полацкім райвыканкаме.
Па праекце "Паляпшэнне кулінарнага сэрвісу ў Латгальскім і Віцебскім рэгіёнах, грунтуючыся на канцэпцыі кулінарнай спадчыны" (Bella Cuisine) прадстаўнікі 6 гандлёвых арганізацый Полацка ў жніўні-верасьні бягучага года наведаюць трох- і пяцідзённыя навучальныя паездкі ў гарады Зарасай (Літва), Карлсхамн (Швецыя) і Краслава (Латвія).
Прадстаўнікі Полацкага раёна наведаюць 11 прадпрыемстваў кулінарнай спадчыны Літвы: вадзяны млын у Шлінінке, прадпрыемствы па вытворчасці мясных вырабаў, сядзібы экатурызму "Алаушыне" і іншыя аб'екты. Пяць дзён навучання ў Швецыі дазволяць полацкім спецыялістам удасканаліць тэарэтычныя навыкі ў сферы маркетынгу, працы на рэгіянальным узроўні, правільна выкарыстоўваць лагатыпы і маркетынгавыя матэрыялы, а таксама прэзентаваць свае напрацоўкі па паляпшэнні якасці прадастаўлення кулінарных паслуг. У праграме навучальнай паездкі наведванне пякарні, крамы, кафэ і рэстарана.
У верасні палачане наведаюць латвійскі горад Краслава, дзе азнаёмяцца з дзейнасцю сялянскіх гаспадарак, базы адпачынку, музеяў хлеба, сельскай хаты, Лудзенскага цэнтра рамеснікаў, гасцявога дома, піваварні, рыбнай гаспадаркі, прадпрыемстваў па вытворчасці хатняга віна, выпечцы хлеба, тортаў, піц і пірагоў, развядзенні вінных вусяк.