13 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Полацкія памежнікі затрымалі буйную партыю цыгарэт пры спробе перапраўкі ў Латвію, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА памочнік начальніка Полацкага памежнага атрада па рабоце са СМІ Дзяніс Глебко.
У пункце пропуску "Урбаны" пры даглядзе грузавога аўтамабіля МАН пад кіраваннем грамадзяніна Літвы ва ўнутранай частцы прычэпа быў выяўлены тайнік, у якім знаходзілася амаль 72 тыс. пачкаў тытунёвай прадукцыі. Нелегальны груз на Br387 млн. і машына коштам Br250 млн. затрыманы.
Кіроўцу пагражае канфіскацыя транспартнага сродку і прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці.-0-
Навіны Беларусі (БЕЛТА)