Станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі Беларусі ў студзені 2015 года склала $244,7 млн, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі Беларусі ў студзені 2015 года склала $244,7 млн, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Для параўнання: у студзені 2014 года сальда знешняга гандлю таварамі было адмоўным і склалася на ўзроўні $118,1 млн. Паводле даных Белстата, экспарт тавараў у першым месяцы бягучага года склаў $2 млрд 66,6 млн, знізіўшыся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2014-га на 24,8%. Пры гэтым імпарт паменшыўся яшчэ істотней - на 36,5% да $1 млрд 821,9 млн.
Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у студзені паменшыўся на 39,6%. Экспарт знізіўся да $659,2 млн, імпарт - да $1 млрд 16,4 млн. Сальда было адмоўным і склала $357,2 млн, разам з тым у студзені 2014 года адмоўнае сальда было на ўзроўні $590,4 млн, то бок больш чым у 1,5 раза вышэй.
У гандлі таварамі з краінамі ЕС Беларусі ў студзені ўдалося выйсці на станоўчае сальда, яно склала $536,4 млн (428,6 млн у студзені 2014-га). Пры гэтым экспарт знізіўся на 14,2% да $862,9 млн, імпарт - на 43,4% да $326,5 млн.
Сальда знешняга гандлю таварамі з краінамі СНД у студзені склалася адмоўнае - $183,7 млн. Але ў параўнанні з пачаткам 2014 года гэты паказчык значна палепшыўся: тады ён таксама быў адмоўным і амаль у 2 разы большым ($348,5 млн). Экспарт беларускіх тавараў у краіны Садружнасці знізіўся на 40% да $892,9 млн, прыкладна настолькі ж упаў імпарт - на 41,4% да $1 млрд 76,6 млн.