17 лістапада, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Пры пажары на ААТ "Багушэўскі ільнозавод" у Сенненскім раёне знішчана паўтоны ільнотрасты, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў цэнтры прапаганды і навучання пры Віцебскім абласным упраўленні МНС.
Паведамленне аб здарэнні паступіла ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях увечары 16 лістапада ад выпадковага мінака, які звярнуў увагу на ззянне ў раёне прадпрыемства. Падраздзяленне МНС, якое прыбыло на месца, выявіла адкрытае гарэнне адной з пабудоў на тэрыторыі ільнозавода, каманда добраахвотнай пажарнай дружыны прадпрыемства спрабавала справіцца з узгараннем самастойна. Агонь ахапіў дах будынка па зборы ільнотрасты плошчай 60 кв.м. Да гэтага моманту ўнутры знаходзілася каля 2 т ільнотрасты, якая выкарыстоўваецца для распалкі кацельні. Прыкладна праз дваццаць хвілін пасля лакалізацыі агню пажар быў цалкам ліквідаваны. Абышлося без пацярпелых.
Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца, у тым ліку высвятляецца, чаму работнікі добраахвотнай пажарнай дружыны не паведамілі аб пажары ў РОНС.
У выніку здарэння пашкоджаны дах будынка.-0-
БЕЛТА
Паўтоны ільнотрасты згарэла на Багушэўскім ільнозаводзе
17.11.20110 праглядаў