23 студзеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Паўтары дэкаднай нормы ападкаў выпала за трое сутак, 20-22 студзеня, у Віцебску, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА вядучы інжынер-сіноптык Віцебскага абласнога цэнтра па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя Людміла Барадзёнак.
Абільныя снегапады ў асноўным закранулі паўночныя раёны вобласці: Гарадоцкі, Аршанскі, Сенненскі, дзе ў цяперашні час вышыня снежнага покрыва складае 17-21 см, у Віцебску - 26 см. У паўднёвых рэгіёнах вобласці вышыня снегу нязначная і вагаецца ад 11 см да 14 см.
Ападкі пройдуць на тэрыторыі вобласці і ў бліжэйшыя дні, адзначыла Людміла Барадзёнак. Пры гэтым яна дадала, што з сярэдзіны тыдня ў вобласці пачнецца пахаладанне. У начны час тэмпература паветра панізіцца да 12-17 градусаў ніжэй за нуль, пры праясненнях - да мінус 18-23 градусаў. Днём слупок тэрмометра будзе паказваць 9-14 градусаў марозу.
Складаныя ўмовы надвор'я даставілі больш клопатаў работнікам камунальных і дарожных службаў. Нязначныя адключэнні электраэнергіі зафіксаваны энергетыкамі: за тры дні з-за непагадзі былі абясточаны 19 населеных пунктаў і тры фермы ў Лёзненскім і Браслаўскім раёнах. Усе непаладкі аператыўна ўстараняліся. Для папярэджання негатыўных наступстваў і забеспячэння ўстойлівага функцыянавання аб'ектаў жыццезабеспячэння ў Віцебскай вобласці створаны штаб па маніторынгу і ліквідацыі наступстваў снегападу.-0-
БЕЛТА
Паўтары дэкадныя нормы ападкаў выпала за трое сутак у Віцебску
23.1.20120 праглядаў