Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальнай справе ў дачыненні да былой начальніцы аддзела маркетынгу і збыту арганізацыі Лепельскага раёна – ёй інкрымінавана атрыманне хабару.

Пракуратура Лепельскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальнай справе ў дачыненні да былой начальніцы аддзела маркетынгу і збыту арганізацыі Лепельскага раёна – ёй інкрымінавана атрыманне хабару.

Устаноўлена, што абвінавачаная атрымлівала грашовыя ўзнагароджанні за дзеянні па прасоўванні інтарэсаў ТАА «Б», у тым ліку за арганізацыю заключэння і забеспячэнне выканання дагавораў на пастаўку малочнай прадукцыі. У прыватнасці, у перыяд з 08.02.2020 па 07.09.2023 прыняла для сябе ад прадстаўніка ТАА «Б» у якасці хабару грашовыя сродкі на агульную суму 11 670,75 беларускіх рублёў за прадастаўленне магчымасці адгрузкі прадукцыі ў першачарговым парадку.

З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў суд Лепельскага раёна пастанавіў абвінаваўчы прыгавор. На падставе ч. 2 арт. 430 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь абвінавачанай прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады са штрафам у памеры 400 базавых велічынь, што складае 16 000 рублёў, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, здзяйсненнем юрыдычна значных дзеянняў на тэрмін 5 гадоў. У адпаведнасці з ч.2 арт. 77 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прыменена адтэрміноўка выканання прызначанага абвінавачанай асноўнага пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады. У адпаведнасці з ч.1 арт. 46-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь канфіскаваны ў даход дзяржавы грашовыя сродкі ў суме 50000 расійскіх рублёў і 3500 долараў ЗША, атрыманыя абвінавачанай у якасці хабару і вынятыя ў яе па месцы жыхарства.

Прыгавор уступіў у законную сілу.

 

Намеснік пракурора

Лепельскага раёна                                                           А.С. Філімонаў