З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый у перыяд правядзення святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Незалежнасці, Лепельскі раённы аддзел па НС звяртаецца да жыхароў горада і раёна: памятайце пра тое, што ўдзел у любым масавым мерапрыемстве звязаны з павышанай небяспекай. Каб пазбегнуць магчымых непрыемнасцей, неабходна ведаць асноўныя правілы паводзін у месцах вялікага збору людзей.

Падчас удзелу ў масавых мерапрыемствах выконвайце і падтрымлівайце грамадскі парадак, не дапускайце дзеянняў, здольных прывесці да ўзнікнення экстрэмальных сітуацый, якія ствараюць небяспеку для навакольных. Вядзіце сябе з павагай у адносінах да іншых грамадзян, абслуговага персаналу, які забяспечвае правядзенне мерапрыемстваў, службовых асоб, адказных за падтрыманне грамадскага парадку і бяспекі пры правядзенні масавых мерапрыемстваў. Выконвайце законныя патрабаванні асоб, адказных за падтрыманне парадку і пажарнай бяспекі падчас правядзення святочных мерапрыемстваў. Не пакідайце без нагляду непаўналетніх дзяцей. Паркуйце аўтатранспарт у спецыяльна адведзеных месцах. Пры атрыманні інфармацыі аб эвакуацыі дзейнічайце згодна з указаннямі работнікаў МНС, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, адміністрацый аб'ектаў або адказных за забеспячэнне парадку, захоўвайце спакой і не стварайце панікі. Пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі неадкладна тэлефануйце ў службу МНС па тэлефоне «101» або «112».