31 мая, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. Аднаяразовая дапамога ў памеры да 30% бюджэту пражытачнага мінімуму, які дзейнічае на 1 жніўня, будзе выплачвацца на кожнае дзіця школьнага ўзросту з шматдзетных сем'яў. Аб гэтым паведаміла сёння міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Мар'яна Шчоткіна на online прыёме, які праводзіцца пры падтрымцы БЕЛТА.
Міністр адзначыла, што ў рамках Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі з 2012 года прадугледжана рэалізацыя такога мерапрыемства, як выплата аднаяразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года сем'ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, навучэнцаў ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі. "Аднаяразовая дапамога ў памеры да 30% БПМ будзе выплачвацца на кожнае дзіця школьнага ўзросту", - падкрэсліла Мар'яна Шчоткіна.
Паводле яе слоў, для рэалізацыі гэтага мерапрыемства Нацыянальнай праграмы дэмабяспекі не патрабуецца прыняцце нарматыўнага прававога акта на ўзроўні рэспублікі - выплата будзе ажыццяўляцца на падставе рашэнняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў з улікам наяўных магчымасцей.-0-
БЕЛТА
Дапамогу да навучальнага года выплацяць на кожнае дзіця школьнага ўзросту з шматдзетных сем'яў - М.Шчоткіна
31.5.20120 праглядаў