Яна перамагала і займала прызавыя месцы на абласных спаборніцтвах па цяжкай атлетыцы і армрэстлінгу, паспяхова выступала на рэспубліканскіх стартах. Падымала штангу вагой 135 кг!
Дыяна скончыла Віцебскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву, затым юрфак ВДУ імя П. Машэрава.У пракуратуры Лепеля Дыяна служыць ужо год і тры месяцы. Яна без перабольшання ў захапленні ад сваёй службы.
Я атрымліваю вельмі шматгранны і разнабаковы досвед, - падкрэслівае малады спецыяліст. Я тут не толькі ў якасці юрыста і дзяржаўнага абвінаваўцы. Але яшчэ і як аграном, спецыяліст па закупках, займаюся прыродаахоўнай дзейнасцю, асвойваючы тонкасці ляснічага. Сачу за тым, каб усё працавала па законе.
І ў цэлым ураджэнцы Асіповічаў вельмі камфортна на Віцебшчыне: - Мне тут падабаецца прыгожая прырода, багацце фестываляў і культурна-масавых мерапрыемстваў.