Памочнік урача-гігіеніста Лепельскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Тарасава і начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Вольга Бажэнава правялі агляд санітарнага стану вуліц, двароў, кантэйнерных пляцовак і тэрыторый гаражных кааператываў у Лепелі
Стартаваў рэйд на вул. Дэпоўскую, да гандлёвай кропкі Лепельскага філіяла Віцебскага аблпошпартрэбаб'таварыства. Месца вельмі прыгожае – на сажалках плаваюць лебедзі. Але побач плаваюць бутэлькі з-пад піва і ліманаду, цэлафан, абгорткі.
На кантэйнерных пляцоўках для збору ТКО ў дзень рэйду нічога крытычнага не выявілі, за выключэннем свежых невялікіх кучак галінак пасля абрэзкі саду і адзінкавага смецця. Звычайна камунальная служба ўсё гэта адразу прыбірае.
Асабліва прыемна ў гэтыя дні на гарадскім пляжы, які ўжо гатовы прымаць наведвальнікаў. Дарэчы, 1 мая – пачатак сезона! Памятайце пра бяспеку!
Памочнік урача-гігіеніста Лепельскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Тарасава і начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Вольга Бажэнава правялі агляд санітарнага стану вуліц
30.4.20250 праглядаў