13 снежня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Спроба кантрабанды ў краіны ЕС больш за 32 тыс. пачкаў цыгарэт спынена на мяжы з Латвіяй, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Полацкага пагранатрада. У ноч з 12 на 13 снежня вайскоўцамі Полацкага пагранатрада сумесна з супрацоўнікамі ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй па Віцебскай вобласці падчас папераджальна-прафілактычных мерапрыемстваў паблізу чыгуначнага палатна ў Верхнядзвінскім раёне выяўлена 65 скрынь - больш за 32 тыс. пачкаў з цыгарэтамі беларускай вытворчасці. Як мяркуюць памежнікі, тытунёвыя вырабы былі падрыхтаваны да незаконнага перамяшчэння праз дзяржмяжу з Беларусі ў Латвію з выкарыстаннем грузавога чыгуначнага транспарту. У цяперашні час цыгарэты канфіскаваны, вядзецца разбіральніцтва.-0-

БЕЛТА