17 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Спроба паспрабаваць наркотыкі каштавала студэнту віцебскай ВНУ Br100 млн., паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшы памочнік пракурора Чыгуначнага раёна Віцебска Антон Зыкаў.
У снежні мінулага года ўраджэнец Расійскай Федэрацыі, які навучаецца на пятым курсе адной з ВНУ Віцебска, набыў у цэнтры горада за Br1 млн. 2 г марыхуаны і амфетаміну. Затрымаўшым яго на месцы злачынства супрацоўнікам праваахоўных органаў студэнт сказаў, што купіў наркатычныя рэчывы для сябе - захацеў паспрабаваць.
У ходзе следства па ўзбуджанай у дачыненні да маладога чалавека крымінальнай справе па ч.1 арт.328 КК РБ ("Незаконныя без мэты збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка або перасылка наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў", пакаранне - да 5 гадоў пазбаўлення волі) знайсці сведчанні датычнасці студэнта да распаўсюджвання наркотыкаў супрацоўнікам праваахоўных органаў не ўдалося. З улікам станоўчай характарыстыкі, высокай паспявальнасці ва ўніверсітэце і адсутнасцю праблем з законам раней пакараннем за спробу паспрабаваць забароненыя рэчывы стаў для студэнта буйны штраф (Br100 млн.) і сапсаваная біяграфія.-0-
БЕЛТА
Спроба паспрабаваць наркотыкі каштавала студэнту віцебскай ВНУ Br100 млн.
17.4.20120 праглядаў