31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жалезабетонная пліта абрынулася на мужчыну пры спробе разабраць па цагліне будынак у в.Круляўшчызна Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці, паведамілі БЕЛТА ў МНС Беларусі. Мужчына 1959 года нараджэння ў цяжкім стане быў дастаўлены ў бальніцу. На шчасце, яго жыццё па-за небяспекай. Інцыдэнт адбыўся 30 мая ўвечары. Нежылы будынак, які прыцягнуў увагу пацярпелага, ужо доўгія гады не эксплуатаваўся. І мужчына разам са сваёй жонкай вырашылі атрымаць будматэрыялы, разабраўшы будынак па цагліне. Жанчыне пашанцавала - яна не пацярпела. -0-

БЕЛТА