Парадак фарміравання і вядзення дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу "Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь", а таксама адзіныя метадалагічныя патрабаванні да парадку ўключэння ў рэестр (выключэння з яго) звестак вызначаны спецыяльным палажэннем. Дакумент, зацверджаны пастановай Савета Міністраў №1108 ад 28 лістапада 2014 года, афіцыйна апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Палажэнне змяшчае тэрміны (іх азначэнні), звязаныя са сферай бытавога абслугоўвання. Дакумент, у прыватнасці, дае адказ на пытанне, што насамрэч уяўляе сабой бытавая паслуга, аб'ект бытавога абслугоўвання, від аб'екта бытавога абслугоўвання, форма бытавога абслугоўвання і г.д.

У дакуменце вызначаны парадак фарміравання рэестра. Так, рэестр бытавых паслуг вядзецца яго ўладальнікам - Міністэрствам гандлю - на аснове тэрытарыяльных баз даных рэестра бытавых паслуг адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. У палажэнні прапісаны і склад звестак, якія ўключаюцца ў рэестр, а таксама парадак іх уключэння (выключэння), парадак унясення змен, дапаўненняў у наяўныя даныя, выдачы пасведчання аб уключэнні ў рэестр і прадастаўлення інфармацыі з яго.

Прэзідэнт Беларусі ў ліпені 2014 года падпісаў указ №371 "Аб стварэнні дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу "Рэестр бытавых паслуг Рэспублікі Беларусь", які запрацаваў з 1 снежня 2014 года. Дакументам прадугледжаны пераходны перыяд, на працягу якога юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі могуць быць уключаны ў рэестр, - ён будзе доўжыцца да 1 чэрвеня 2015 года.