21 жніўня, Мінск /Таццяна Грыгоравіч - БЕЛТА/. Парадак аднясення раёнаў да неспрыяльных для вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі зацверджаны ў Беларусі. Адпаведнае палажэнне замацавана пастановай Савета Міністраў №796 ад 15 жніўня 2014 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакумент распрацаваны ў адпаведнасці з указам №347 ад 17 ліпеня бягучага года "Аб дзяржаўнай аграрнай палітыцы".

Згодна з пастановай, неспрыяльным для вытворчасці сельгаспрадукцыі прызнаецца раён, на тэрыторыі якога ў сувязі з прыродна-кліматычнымі, глебавымі, экалагічнымі і сацыяльна-эканамічнымі паказчыкамі (фактарамі) не ўяўляецца магчымай арганізацыя высокарэнтабельнай вытворчасці суб'ектамі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне аграпрамысловай вытворчасці, за выключэннем грамадзян, якія вядуць асабістыя гаспадаркі.

У ліку крытэрыяў аднясення раёнаў да неспрыяльных для сельгасвытворчасці, у прыватнасці, сярэдні за тры папярэднія гады працэнт гібелі пасеваў сельскагаспадарчых культур (збожжавых, рапсу) з-за неспрыяльных прыродна-кліматычных умоў; бал кадастравай ацэнкі сельгасугоддзяў сельскагаспадарчага прызначэння; удзельная вага сельскагаспадарчых зямель, забруджаных радыенуклідамі цэзію-137 і стронцыю-90 з узроўнем іх утрымання ад 1 Кі/кв. км і вышэй і 0,15 Кі/кв. км і вышэй адпаведна, у агульнай плошчы сельскагаспадарчых зямель сельскагаспадарчага прызначэння за справаздачны перыяд. Улічвацца таксама будуць удзельная вага працаздольнага насельніцтва ў працаздольным узросце ў агульнай колькасці насельніцтва, якое пражывае на тэрыторыі раёна, і ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя за апошні справаздачны год.

Пералік раёнаў, якія адносяцца да неспрыяльных для вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, будзе фарміравацца адзін раз у пяць гадоў.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2015 года.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)