Парадак правядзення конкурсаў па выбары выканаўцаў мерапрыемстваў асобных падпраграм дзяржаўнай праграмы "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе" на 2016-2020 гады зацверджаны ў Беларусі. Пастанова Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ад 12 снежня 2016 года №32 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дзеянне дакумента распаўсюджваецца на падпраграмы "Забеспячэнне якасці і даступнасці паслуг", "Мадэрнізацыя і павышэнне эфектыўнасці цеплазабеспячэння", "Рамонт жыллёвага фонду", "Бяспечны ліфт", "Чыстая вада", "Абыходжанне з камунальнымі адходамі і выкарыстанне другасных матэрыяльных рэсурсаў".

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі. Пераможцамі прызнаюцца ўдзельнікі, якія прапанавалі, на думку камісіі (у яе склад павінна ўваходзіць не менш за пяць чалавек), лепшыя ўмовы для заключэння дагавора на выкананне работ. Рашэнне прымаецца адкрытым галасаваннем. Пры роўнай колькасці галасоў за аснову прымаецца меркаванне старшыні камісіі.

Інфармацыя аб правядзенні конкурсу размяшчаецца на афіцыйным сайце заказчыка не менш чым за 30 дзён да даты правядзення (за 10 дзён пры паўторным аб'яўленні). Арганізатар мае права змяніць умовы на працягу першай паловы тэрміну, указанага ў паведамленні.

У інструкцыі прапісаны функцыі камісіі і яе старшыні, сакратара, змест паведамлення і заяўкі на ўдзел, яе афармленне і парадак прадастаўлення да разгляду. Таксама ў дакуменце пазначаны прычыны, па якіх заяўка адхіляецца або конкурс не прызнаецца адбыўшымся.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)