Парадактар работы турысцка-інфармацыйных цэнтраў у Беларусі плануецца ўрэгуляваць у 2015 годзе. Пра гэта паведаміў сёння галоўны юрысконсульт аддзела маркетынгу і якасці турысцкіх паслуг дэпартамента па турызме Мінспорта і турызму Аляксандр Крэчатоў на семінары "Нармацыйна-прававое рэгуляванне ў сферы турызму", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тых нормаў, якія цяпер замацаваны заканадаўствам, недастаткова, каб неяк рэгуляваць гэтыя суб'екты гаспадарання. Хутчэй за ўсё, Міністэрства спорту і турызму будзе зацвярджаць палажэнне аб турцэнтрах", - растлумачыў Аляксандр Крэчатоў.

У 2015 годзе плануецца ўнесці змяненні і дапаўненні ў закон "Аб турызме". У межах гэтай працы будзе разгледжана пытанне аб увядзенні рэестра турысцкай дзейнасці. "Гэта не падмена ліцэнзавання. Рэестр дазволіць стварыць базу суб'ектаў гаспадарання, якія займаюцца турысцкай дзейнасцю", - удакладніў прадстаўнік ведамства.

Змяненні ў законе прадугледжваюць і ўвядзенне адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства ў сферы турызму. Акрамя таго, плануецца прывесці тэрміналогію ў адпаведнасць з глосарыем Сусветнай турысцкай арганізацыі, разгледзець пытанне аб магчымым увядзенні абавязковай сертыфікацыі паслуг.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)