Рашэннем Рэспубліканскай камісіі па дзяржаўнай атэстацыі санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый ДРАЦ «Жамчужына» прысвоена вышэйшая катэгорыя

Рашэннем Рэспубліканскай камісіі па дзяржаўнай атэстацыі санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый ДРАЦ «Жамчужына» прысвоена вышэйшая катэгорыя

Гэта дасягненне стала заканамерным вынікам працы ўсяго калектыву.

За мінулыя пяць гадоў дасягнуты выдатныя вынікі па ўмацаванні кадравага патэнцыялу і матэрыяльна-тэхнічнай базы цэнтра. Сёння ва ўстанове працуюць 13 урачоў-спецыялістаў, якія ў поўным аб'ёме ажыццяўляюць медыцынскую дзейнасць па асноўных лячэбных профілях: лячэнне хвороб органаў дыхання, сістэмы кровазвароту і касцёва-цягліцавай паталогіі. У 2022 годзе плануецца ўвод у дзеянне новага спальнага корпуса на 166 месцаў, у якім прадугледжана 10 нумароў для пацыентаў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Актыўна працягваецца развіццё і фарміраванне безбар'ернага асяроддзя усяго санаторнага комплексу.