Парадак і чысціня даўно сталі брэндам Беларусі
Але часам мы забываем, што за гэтым – штодзённая праца вялікай колькасці людзей. Праца, якую некаторыя не паважаюць і не цэняць…
З надыходам добрага надвор'я жыхары і госці нашага раёна часта адпраўляюцца ў лясныя масівы на адпачынак. Але, на жаль, не ўсе за сабой прыбіраюць смецце. А бо ў ім маюцца розныя хімічныя злучэнні, якія атручваюць нашу зямлю, ваду, паветра, наносяць шкоду здароўю.
Усім грамадзянам неабходна памятаць, што ў выпадку забруджвання лесу і іншай драўняна-хмызняковай расліннасці прадугледжаны штраф у памеры да дзесяці базавых велічынь.
Напамінаем таксама, што рыбаловы абавязаны падтрымліваць належны санітарны стан рыбалоўных угоддзяў, не пакідаць на іх берагах смецце і іншыя адходы.
За дадатковай інфармацыяй па пытаннях аховы жывёльнага і расліннага свету звяртацца ў Лепельскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па адрасе па тэл. 3-43-85.