У рамках рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу», якая праходзіць па ўсёй краіне, работнікі Лепельскага раённага аддзела па НС на чале з намеснікам начальніка аддзела Цімашковым Андрэем Уладзіміравічам па добрай традыцыі аказалі дапамогу лесагаспадарцы ў пасадцы дрэў.

Галоўная мэта мерапрыемства – прыцягнуць увагу насельніцтва і грамадскіх арганізацый да захавання і прымнажэння лесу як нацыянальнага багацця. Акцыя заклікана спрыяць фарміраванню беражлівых адносін да прыроды. Яна дазваляе лепш даведацца, як ствараюцца новыя лясы і што трэба, каб яны былі чыстымі і здаровымі.
Лепельскія ратавальнікі з задавальненнем далучыліся да гэтай высакароднай справы. Маладыя елачкі і бярозкі з'явіліся на тэрыторыі больш за пяць гектараў дзякуючы працы пажарных.