У рамках рэспубліканскай акцыі «Адновім лясы разам», якая праходзіць па ўсёй краіне, работнікі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях на чале з начальнікам аддзела Маскальковым Іванам Пятровічам па добрай традыцыі аказалі дапамогу лясгасу ў пасадцы дрэў.

Галоўная мэта мерапрыемства – прыцягнуць увагу насельніцтва і грамадскіх арганізацый да захавання і прымнажэння лесу як нацыянальнага багацця. Акцыя заклікана спрыяць фарміраванню беражлівых адносін да прыроды. Яна дазваляе лепш даведацца, як ствараюцца новыя лясы і што неабходна, каб яны былі чыстымі і здаровымі.
Лепельскія ратавальнікі з задавальненнем далучыліся да гэтай высакароднай справы. Маладыя елачкі і бярозкі з'явіліся на тэрыторыі больш за пяць гектараў дзякуючы працы пажарных.
Сімвалічна, што правядзенне акцыі сёлета супала са святкаваннем Дня бацькі. Народная мудрасць кажа, што сапраўдны мужчына павінен у жыцці зрабіць тры справы: пабудаваць дом, пасадзіць дрэва і выгадаваць сына. Акцыя «Адновім лясы разам» дае магчымасць кожнаму беларусу як мінімум выканаць адзін свой абавязак: паклапаціцца пра прыроду!
У канцы лета лясны фонд Лепельскага раёна значна пацярпеў ад урагану, таму важнасць правядзення гэтай акцыі па азеляненні ўзрастае ў разы. Лес называюць зялёным золатам. Цяжка не пагадзіцца з гэтым сцвярджэннем, бо лясныя насаджэнні дапамагаюць захоўваць нам чыстае паветра і прымнажаць прыродны дастатак, – падзяліўся меркаваннем начальнік аддзела Іван Маскалькоў.