Працоўны дэсант з работнікаў выканаўчага камітэта, прадстаўнікоў дэпутацкага корпуса, актывістаў палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў, супрацоўнікаў працоўных калектываў таксама ўнёс свой уклад у лесааднаўленне.

Сімвалічна, што сёлета акцыя праходзіць напярэдадні 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, бо прыкладна праз 80 гадоў высаджаныя расліны стануць паўнавартаснымі дрэвамі для перапрацоўкі.