СУП «Пражэктар-агра» радуе новымі рэкордамі. На гэты раз камбайнер Уладзімір Багдановіч здробніў 8000 тон кукурузы.
- Як мне прыемна сёння быць на малой радзіме з такім візітам. Вы вялікі малайчына. Вамі ганарыцца не толькі прадпрыемства, паверце. Поспехаў Вам і беражыце сябе, - пажадаў Віктар Азаронак.
- Сёння вы лепшы на здробненні кукурузы. Дазвольце мне павіншаваць вас, уручыць падарункавы сертыфікат і пажадаць далейшых поспехаў, здароўя моцнага і дабрабыту. Заставайцеся прыкладам для астатніх. Сёння менавіта вы паказалі як якасна, з аддачай і любоўю да справы трэба працаваць, - павіншавала працаўніка Наталля Мончык.