26 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Мыты на ўвоз у Беларусь аўтамабіляў для фізліц з 1 ліпеня застануцца на ранейшым узроўні. Пра гэта паведаміў сёння журналістам у Палаце прадстаўнікоў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Аляксандр Шпілеўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У нас схожыя пазіцыі з Казахстанам, але Расія настроена на тое, каб увесці мытныя пошліны, якія існуюць у дачыненні да юрыдычных асоб. Думаю, што гэтая праблема не вырашыцца з 1 ліпеня", - сказаў Аляксандр Шпілеўскі.
Такім чынам, гэтае пытанне будзе аформлена ў якасці выключэння з рэжыму адзінай мытнай тэрыторыі. "Калі аб іншым не дамовімся", - дадаў старшыня ДМК.
Акрамя таго, хутчэй за ўсё, застанецца выключэнне па нафце і нафтапрадуктах, бо расійскі бок не змяняе сваю пазіцыю ў гэтым пытанні, адзначыў Аляксандр Шпілеўскі.-0-
БЕЛТА
Мыты на ўвоз у Беларусь аўтамабіляў для фізліц з 1 ліпеня застануцца на ранейшым узроўні - А.Шпілеўскі
26.5.20100 праглядаў