Такі пазітыўны назоў пасяджэння клуба «Добрыя сустрэчы», якое прайшло ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі

Сустрэча была прысвечана самаму чароўнаму часу года, нягледзячы на тое, што за акном няма снегу. У кожнай пары года ёсць свой атрыбут, у зімы — безумоўна, свечка. Сёння ўдзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з таленавітай майстрыхай нашага горада Наталляй Застроўскай, якая ведае пра гэты прадмет вельмі шмат.

Наталля не толькі расказала шмат цікавага, але і правяла майстар-клас па вырабе свечкі з вошчыны — тонкай пласціны натуральнага пчалінага воску з нанесеным на яе рэльефным малюнкам сотаў. Таксама кожнаму ўдзельніку майстрыха падарыла свечку, якая зможа стварыць спрыяльную атмасферу і падарыць добры настрой.

Падчас цёплай сустрэчы таксама ўспомнілі любімыя вершы пра зіму, адгадвалі загадкі, даведаліся гараскоп на бліжэйшы час, павіншавалі тых, хто нарадзіўся зімой і, вядома, паслухалі любімыя мелодыі.