17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасланне Прэзідэнта Беларусі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, раней запланаванае на 19 красавіка, перанесена на больш позні тэрмін. Як паведаміў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік прэс-службы Прэзідэнта Беларусі Павел Лёгкі, кіраўнік дзяржавы адхіліў праект Паслання, падрыхтаваны дзяржаўнымі органамі, і адправіў яго на дапрацоўку.
Прэзідэнт даручыў перапрацаваць шэраг палажэнняў Паслання, якія тычацца, у прыватнасці, пытанняў прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці, а таксама знешнепалітычнага курса краіны.
Кіраўнік дзяржавы даручыў улічыць у праекце Паслання шэраг прынцыповых момантаў: недапушчальнасць залішне ліберальнага падыходу пры продажы дзяржаўнай уласнасці, катэгарычную непрымальнасць так званай агульнай прыватызацыі, а таксама абавязковую і ўсеабдымную абарону інтарэсаў простых работнікаў і ўсіх радавых грамадзян Беларусі падчас магчымай прыватызацыі прадпрыемстваў.
У частцы, якая тычыцца знешнепалітычных падыходаў, кіраўнік дзяржавы выказаўся супраць залішне жорсткіх мер рэагавання на праблемы, якія ўзнікаюць ва ўзаемаадносінах Беларусі са сваімі партнёрамі.
Нядаўна ў Прэзідэнта краіны адбыліся пашыраныя нарады па пытаннях прыватызацыі, а таксама знешняй палітыкі, падчас якіх кіраўніком дзяржавы быў зроблены шэраг прынцыповых заяў.-0-
БЕЛТА
Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і парламенту перанесена з 19 красавіка на больш позні тэрмін
17.4.20120 праглядаў