Убачыць сапраўдны медаль зімовай Алімпіяды-2014, сфатаграфавацца з чэмпіёнамі. Думаеце, апісваю мару гарачых заўзятараў? Не! Гэта рэальнасць вучняў СШ №1. Аднойчы ў маі гульцы жаночай хакейнай зборнай ЗША, якая заваявала срэбра на Алімпійскіх Гульнях у Сочы, – Джулі Чу і Хілары Найт – пабывалі на Лепельшчыне.

Убачыць сапраўдны медаль зімовай Алімпіяды-2014, сфатаграфавацца з чэмпіёнамі. Думаеце, апісваю мару гарачых заўзятараў? Не! Гэта рэальнасць вучняў СШ №1. Аднойчы ў маі гульцы жаночай хакейнай зборнай ЗША, якая заваявала срэбра на Алімпійскіх Гульнях у Сочы, – Джулі Чу і Хілары Найт – пабывалі на Лепельшчыне. Пра сочынскую Алімпіяду, распарадак дня і нават музычныя перавагі – яны з задавальненнем расказалі пра ўсё, што цікавіла школьнікаў.

Разам са спартсменкамі прыехала і першы сакратар Пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Робін Саламон. Вучэбныя матэрыялы для вывучэння англійскай мовы коштам больш за 800 долараў і ВК-тэлевізар за дзве тысячы долараў – падарунак школе.

Сустракалі гасцей хлебам-соллю. Усмешкі, цёплыя абдымкі – нібыта пасля доўгіх гадоў убачылі старых сяброў. Далей вучні правялі экскурсію па школьным музеі. А ў актавай зале ўжо тым часам сабралася цэлая аўдыторыя. Вучні хацелі не толькі пачуць чэмпіёнак, але і самі рыхтаваліся паказаць свае таленты. Перад гасцямі выступілі пераможцы нядаўняга абласнога фестывалю міжкультурных камунікацый. Яны занялі два трэція месцы.

Адзінаццацікласніца Ганна Корсак прэзентавала тэму «О спорт, ты мір!» у намінацыі «Я – гід». Вучаніца запрасіла на радзіму свайго вядомага земляка, выпускніка СШ №1 чэмпіёна свету па самба Сцяпана Попава. У наступным нумары на сцэну выйшлі «прадстаўнікі розных моладзевых субкультур». Ад скінхэдаў з бітамі да готаў у чорным – дзеці добра ўвайшлі ў ролю, здзівіўшы яркім шоў, паказаным на фестывалі ў намінацыі «Прэс-цэнтр».