Сёння ўся краіна адзначае цудоўнае свята – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь.

Сёння ўся краіна адзначае цудоўнае свята – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь. 

У гэтым годзе гэтая лютаўская дата асабліва ўрачыстая, бо свята адзначаецца напярэдадні галоўнай палітычнай падзеі года – адзінага дня галасавання. 

Сённяшняя пятніца ў Лепелі адзначана чарадой знакавых мерапрыемстваў – у раёне праходзяць адкрыцці сацыяльных аб'ектаў пасля рамонтаў, а таксама мітынгі, ускладанні і канцэрты ў гонар сапраўдных мужчын. 

Першай кропкай, дзе сабраліся дзясяткі 

гасцей, стаў дом сямейнага тыпу па вуліцы Чуйкова. Сёння тут доўгачаканае наваселле адзначае вялікая дружная сям'я, дзе бацькам-выхавальнікам з'яўляецца Наталля Емельянава. 

У жанчыны – добрае сэрца і вялікая душа. Наталля Валянцінаўна працуе прыёмным бацькам у аддзеле па адукацыі райвыканкама ўжо 18 гадоў. За гэты час яна выгадавала 10 дзяцей. Цяпер усю сваю матчыну любоў, увагу і клопат яна аддае 8 дзяцям, якія па тых ці іншых прычынах засталіся без клопату родных бацькоў. 

Адкрыццё дома сямейнага тыпу пасля капітальнага рамонту – доўгачаканая і сацыяльна-значная падзея, якая змагла адбыцца дзякуючы падтрымцы многіх неабыякавых.  

Наваселле у вялікі прыгожы дом – падарунак, як ад раённай выканаўчай улады, так і ад прадстаўнікоў прыватнага бізнесу. 

Каля 70 тысяч беларускіх рублёў спонсарскай дапамогі аказала землякам кіраўніцтва таварыства з абмежаванай адказнасцю «Адзіная гандлёвая сістэма–Сінтез». Гэтыя сродкі былі накіраваны на рамонт унутраных памяшканняў, а таксама ўстаноўку вокнаў і дзвярэй. 

Добрую суму выдзеліў на абнаўленне аб'екта і раённы выканаўчы камітэт – каля 30 тысяч рублёў былі накіраваны на набыццё новай мэблі і абсталявання. 

Гэты