Сёння - знакавы дзень для Заслонаўскай сярэдняй школы Лепельскага раёна. Маштабна, святочна, гучна, ярка ў гэтыя хвіліны адкрываюць установы адукацыі пасля мадэрнізацыі. Капітальны рамонт стаў магчымы дзякуючы рэалізацыі другога пускавога комплексу ў рамках праекта «Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь».

Значнасць гэтай падзеі пацвярджаецца ўзроўнем гасцей, якія сёння прыехалі на Лепельшчыну.

Удзел у мерапрыемстве прымаюць Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь, генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін, старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, Дзмітрый Хома, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама, старшыня Лепельскага райвыканкама Міхаіл Кісялевіч, начальнік штаба - першы намеснік камандуючага войскамі паўночна-заходняга аператыўнага камандавання, палкоўнік Вадзім Шадура, а таксама камандзір 19-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады, гвардыі палкоўнік Дзмітрый Бурдзюкевіч.

Як і належыць, ганаровых гасцей сустрэлі з цяплом і вялікай гасціннасцю. Затым удзельнікі свята прайшлі ў актавую залу школы, каб правесці круглы стол пад назвай "Нам ёсць, чым ганарыцца, нам ёсць, што берагчы".

Дарэчы, будынак Заслонаўскай сярэдняй школы быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1953 годзе. Сёння ў школе працуюць 32 педагогі, навучаюцца 225 вучняў, арганізавана профільнае навучанне па фізіцы, матэматыцы, хіміі, біялогіі. У 2022 годзе 78% выпускнікоў школы сталі студэнтамі ўстаноў вышэйшай адукацыі медыцынскага, педагагічнага сельскагаспадарчага і тэхнічнага профіляў.

У рамках праекта "Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь" ва ўстанове адукацыі была праведзена мадэрнізацыя і капітальны рамонт. У 2021 годзе адбылося адкрыццё 1-га пускавога комплексу. У той перыяд былі праведзены работы па проціпажарнай рэабілітацыі і афарбоўцы фасада, зманціравана падсвятленне будынка. Цалкам заменены цеплавы вузел, сістэма пажарнай сігналізацыі і відэаназірання. Праведзены рамонт уваходнай групы, заменены вокны, уваходныя і