Апошні званок для беларускіх школьнікаў прагучыць 30 мая. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства адукацыі.
Апошні званок для беларускіх школьнікаў прагучыць 30 мая. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства адукацыі.
Навучальны год завяршаецца 31 мая, нагадалі ў ведамстве.
Выпускныя экзамены па завяршэнні навучання і выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі пройдуць 1-9 чэрвеня. Выпускнікі базавай школы 2 чэрвеня будуць пісаць дыктант па беларускай мове, 5 чэрвеня - па рускай. Кантрольная работа па матэматыцы чакае 7 чэрвеня.
Тыя, хто заканчвае 11 класаў, 1 і 4 чэрвеня напішуць пераказ па беларускай і рускай мове адпаведна, а 6 чэрвеня - кантрольную па матэматыцы.