Сёння апошні званок прагучыць для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства адукацыі Беларусі.
Сёння апошні званок прагучыць для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства адукацыі Беларусі.
Выпускныя вечары з уручэннем атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі пройдуць 9 і 10 чэрвеня. Яны адбудуцца на базе школ, гімназій, ліцэяў. У асобных выпадках выпускны можа праводзіцца ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, установах культуры. Падчас масавых гулянняў на гарадскіх вуліцах і ў парках, а таксама падчас сустрэчы світання вучняў будуць суправаджаць педагогі і бацькі. Іх дзяжурства будзе арганізавана на ўсіх мерапрыемствах, прысвечаных выпускному вечару. Традыцыйна ў дні святкаванняў будзе абмежаваны продаж алкаголю.
Навучальны год завершыцца 31 мая. Выпускныя экзамены па завяршэнні навучання і выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі праводзяцца з 1 па 10 чэрвеня (па мовах нацыянальных меншасцей у IX класе - 24 мая, у XI класе - 25 мая). Экзамены па вучэбных прадметах у пісьмовай форме пачынаюцца а 9 гадзіне.
Першае выпрабаванне цэнтралізаванага тэсціравання (па беларускай мове) пройдзе 12 чэрвеня.