Апошні званок для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі прагучыць сёлета 30 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства адукацыі Беларусі.

Апошні званок для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі прагучыць сёлета 30 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства адукацыі Беларусі.

Выпускны вечар з уручэннем атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі плануецца правесці 9 ці 10 чэрвеня. Час, працягласць і месца правядзення мерапрыемства будуць вызначаны кіраўніцтвам кожнай канкрэтнай установы адукацыі з удзелам бацькоўскага камітэта па ўзгадненні з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам.

Падчас масавых гулянняў на гарадскіх вуліцах і ў парках, а таксама падчас сустрэчы ўсходу сонца вучняў будуць суправаджаць педагогі і бацькі. Іх дзяжурства будзе арганізавана на ўсіх мерапрыемствах, прысвечаных выпускному вечару.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)