Сёння прагумеў апошні званок для выпускнікоў школ Беларусі, у тым ліку і Лепельшчыны.

Сёння прагумеў апошні званок для выпускнікоў школ Беларусі, у тым ліку і Лепельшчыны.

У найбліжэйшы час рабяты пакінуць сцены сваіх школ і зробяць крок у новае жыццё. Наперадзе ў іх сур'ёзная пара — здача экзаменаў і ЦТ, паступленне ў навучальныя ўстановы. З мноства дарог ім трэба будзе выбраць адну, каб потым працаваць і развівацца ў любімай прафесіі.
Мы наведалі ўрачыстую лінейку ў сярэдняй школе №1 г. Лепеля.
Надвор'е было прыхільнае і не сапсавала такі важны дзень для рабят, бацькоў і педагогаў. Па традыцыі добрыя напутлівыя словы, а таксама душэўныя віншаванні сказала дырэктар школы Аксана Харлёнак.
Выпускнікоў і першакласнікаў з заканчэннем навучальнага года павіншавалі і ганаровыя госці. Шчырыя словы віншаванняў сказала намеснік старшыні райвыканкама Вераніка Хомбак:
— Ад усёй душы жадаю выпускнікам добра здаць экзамены і паказаць высокія вынікі. Усім удачы і поспехаў! У добры шлях!
Ад імя дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктара Азаранка словы віншаванняў сказала памочнік дэпутата Марына Бельчанка, а таксама тата выпускніка, благачынны Лепельскай акругі протаіерэй Сяргей Лешкевіч.
Не забылі на гэтым свяце адзначыць, павіншаваць і падзякаваць рабят, якія паказалі
высокія вынікі ў вучобе і спартыўных спаборніцтвах.
Яркім завяршэннем свята стаў апошні званок і музычныя нумары, падрыхтаваныя вучнямі.

Наталля Храпавіцкая. Газета "Лепельскі край"