Апошні званок 24 мая прагучыць для больш чым 16,5 тыс. выпускнікоў у Віцебскай вобласці, сярод якіх 11259 навучэнцаў 9-х класаў і 5254 адзінаццацікласнікі.
Завяршэнне навучальнага года для гэтых маладых людзей намечана на 23 мая. На наступны дзень, 24 мая, па ўсёй краіне адбудуцца ўрачыстыя лінейкі.
Пасля свята пачнецца экзаменацыйная пара: першы цэнтралізаваны экзамен па прадмеце на выбар пройдзе 26 мая, а другі – 29 мая.
Выпускныя вечары з уручэннем атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі адбудуцца 13 чэрвеня.