У Беларусі дапамогі па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў растуць з лістапада бягучага года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
У Беларусі дапамогі па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў растуць з лістапада бягучага года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
У адпаведнасці з новай рэдакцыяй закона "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей" з 1 студзеня 2013 года памер дапамогі па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў дыферэнцыруецца ў залежнасці ад колькасці дзяцей у сям'і. На першае дзіця ён складае 35% сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў рэспублікі, на другое і наступныя дзеці - 40%. Дапамога на дзіця-інваліда прызначаецца і выплачваецца ў памеры 45% сярэднямесячнай заработнай платы незалежна ад чарговасці нараджэння гэтага дзіцяці ў сям'і.
Для разліку памеру дадзенага віду дапамогі з 1 лістапада 2016 года па 31 студзеня 2017 года прымяняецца паказчык сярэднямесячнай заработнай платы за трэці квартал бягучага года ў памеры Br743,6. Такім чынам, з лістапада па студзень памер штомесячнай дапамогі па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў складзе на першае дзіця Br260,26 (з 1 жніўня па 31 кастрычніка - Br252,39), на другое і наступныя дзеці - Br297,44 (супраць Br288,44), на дзіця-інваліда ва ўзросце да 3 гадоў - Br334,62 (супраць Br324,50). Пражываючым на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення або з правам на адсяленне дапамога па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў прызначаецца і выплачваецца ў памеры 150% да ўстаноўленага законам.
Што тычыцца дзіцячых дапамог, якія разлічваюцца з бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ), то яны захоўваюцца ў ранейшым памеры, нягледзячы на зніжэнне БПМ.
Як ужо паведамлялася БЕЛТА, пастановай Мінпрацы і сацабароны ад 20 кастрычніка 2016 года №64 зацверджаны БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ў разліку на адзін месяц на перыяд з 1 лістапада 2016 года па 31 студзеня 2017 года ў памеры Br174,52 - на 0,6% менш у параўнанні з папярэднім БПМ, які дзейнічаў з 1 жніўня па 31 кастрычніка (Br175,50). У адпаведнасці з указам ад 18 снежня 2006 года №726 "Аб разліку сацыяльных выплат" пры прызначэнні (пераразліку) памераў пенсій, дапамог, іншых сацыяльных выплат, якія разлічваюцца з БПМ, выкарыстоўваецца найбольшая велічыня за два апошнія кварталы.