У рамках шырокамаштабнай інфармацыйнай кампаніі, накіраванай на павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб эфектыўнасці выкарыстання аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, работнікі Лепельскага раённага аддзела па НС арганізавалі работу інфармацыйна-пазнавальных пляцовак пад назвай «Пост Бяспекі» ў харчовых крамах.

Прадстаўнікі службы выратавання нагадалі грамадзянам аб важнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі, асабліва ў зімовы перыяд, калі павялічваецца рызыка ўзнікнення пажараў з-за нагрузкі на ацяпляльныя прыборы.

Выратавальнікі патлумачылі, якія меры засцярогі неабходна выконваць пры эксплуатацыі печаў і камінаў, а таксама як пазбегнуць перагрэву электраправодкі.