Велізарную, ні з чым непараўнальную радасць прыносіць дзецям тэатр. А калі тэатральная пастаноўка пра бяспеку, то гэта да таго ж яшчэ і павучальна. Дзеці ўражаны, яны паддаюцца эмацыянальнаму ўздзеянню. Спектакль дапамагае ярчэй і правільней успрымаць інфармацыю.

Пастаноўка «Азбука бяспекі», якая адбылася па ініцыятыве работнікаў МНС і Віцебскага выязнога тэатра «Вясёлы буслік» сабрала ў актавай зале сярэдняй школы №3 горада Лепеля самых актыўных, паслухмяных, разумных дзетак. Галоўнымі героямі тэатральнага дзеяння, у першую чаргу, з'явіліся самі дзеткі, а ў другую – казачныя героі, зебра, заяц і воўк. Персанажы не проста паўтарылі правілы бяспекі, але і ўцягнулі дзяцей у танцы, загадвалі загадкі, правільныя адказы на якія дзеткі неадкладна давалі.

Міні-спектакль з гульнявымі элементамі, віктарынамі, конкурсамі па правілах дарожнага руху не пакінуў абыякавым маленькага гледача. У канцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі падарункі ад казачных герояў і ратавальнікаў, ім былі ўручаны маляўнічыя буклеты «Прыгоды Дашы ў краіне небяспек», а першакласнікам «Першыя прапісы бяспекі».