11 снежня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Адкрытае акцыянернае таварыства "Пастаўскі малочны завод" завяршыла будаўніцтва новых ачышчальных збудаванняў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА галоўны інжынер прадпрыемства Георгій Косцянь. У цяперашні час на дадзеным аб'екце завяршаюцца пусканаладачныя работы. Увод у эксплуатацыю ачышчальных збудаванняў будзе ажыццёўлены ў другой палове снежня, сказаў Георгій Косцянь. Рэалізацыя праекта будаўніцтва ачышчальных збудаванняў ажыццяўлялася на працягу 2011-2012 гадоў у два этапы. Першы пускавы комплекс дадзенага праекта, які завяршыўся ў снежні мінулага года, прадугледжваў будаўніцтва ачышчальных збудаванняў, пад'язной дарогі, каналізацыйнай помпавай станцыі, забеспячэнне ачышчальных збудаванняў электраэнергіяй, пракладку напорных трубаправодаў ачышчаных сцёкавых вод і замену існуючага каналізацыйнага калектара. Яго кошт склаў каля Br8 млрд. Другі этап з аб'ёмам інвестыцый у Br3,5 млрд. уключаў будаўніцтва напорных трубаправодаў ачышчаных сцёкавых вод ад кропкі ўрэзкі да існуючых біясажалак завода. Праектная прадукцыйнасць ачышчальных збудаванняў складае 450 куб.м у суткі са скідам на існуючыя біялагічныя сажалкі, а затым у раку Мядзелка. Будаўніцтва вялося ў рамках абласных мерапрыемстваў па рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў і ахове навакольнага асяроддзя Віцебскай вобласці на 2011-2015 гады. Рэалізацыя праекта дазволіць вырашыць пытанне эфектыўнай ачысткі спецыфічных сцёкавых вод і палепшыць экалагічную абстаноўку ў Паставах. За студзень-лістапад 2012 года прадпрыемства выпусціла прадукцыі

БелТА