23 кастрычніка, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Паступленні падатку на гульнявы бізнес у Віцебскай вобласці за 9 месяцаў узраслі больш чым у 2 разы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2011-га, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.
У кансалідаваны бюджэт Віцебскай вобласці за студзень-верасень паступіла падатку на гульнявы бізнес у суме амаль Br16 млрд., што склала 0,2% ад агульных паступленняў у рэгіёне. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года назіраецца рост паступленняў падатку на гульнявы бізнес у фактычных цэнах на Br8,6 млрд. Пры гэтым тэмп росту дасягнуў 216,6%.
Паводле даных падатковых інспекцый, на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 9 суб'ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы гульнявога бізнесу, з іх 8 стаяць на ўліку ў падатковых органах у Віцебску і адзін у Наваполацку. Па стане на 1 кастрычніка бягучага года на тэрыторыі Віцебскай вобласці размешчана 1001 аб'ект падаткаабкладання падаткам на гульнявы бізнес. -0-
БЕЛТА
Паступленні падатку на гульнявы бізнес у Віцебскай вобласці за 9 месяцаў узраслі больш чым удвая
23.10.20120 праглядаў