2 лістапада, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Падатковыя плацяжы ад дзейнасці камерцыйных структур у сферы гульнявога бізнесу на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў студзені-верасні склалі амаль Br7,4 млрд. і павялічыліся ў супастаўным вымярэнні на 16,5% у параўнанні з аналагічным перыядам 2010 года. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці. Усяго ў вобласці размешчана адна тысяча семнаццаць аб'ектаў гульнявога бізнесу, сярод якіх амаль 980 гульнявых аўтаматаў, 26 кас букмекерскіх кантор, 13 гульнявых сталоў. У параўнанні з данымі за кастрычнік 2010 года колькасць аб'ектаў гульнявога бізнесу скарацілася на пяць адзінак. Трохі больш за 50% усіх аб'ектаў гульнявога бізнесу дзейнічае ў Віцебску, яшчэ па 12% у Наваполацку і Полацку, а таксама каля 13,5% у Оршы. Акрамя таго, гульнявыя аб'екты ёсць у Пастаўскім (36 аб'ектаў), Глыбоцкім (35), Талачынскім (16), Чашніцкім (11) і Мёрскім (8) раёнах. Гульнявым бізнесам у вобласці займаюцца 26 суб'ектаў гаспадарання, у тым ліку больш за палову з іх стаяць на падатковым уліку ў іншых рэгіёнах Беларусі. У параўнанні з кастрычнікам 2010 года колькасць такіх суб'ектаў скарацілася на 16%. Удзельная вага падатку на гульнявы бізнес склала каля 0,2% у агульным аб'ёме даходаў кансалідаванага бюджэту вобласці за дзевяць месяцаў.-0-

БЕЛТА