Потенцыял дэпутацкага корпуса павінен быць выкарыстаны на поўную моц, заявіў сёння старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з дэпутатамі Калінкавіцкага, Лоеўскага, Акцябрскага і Рэчыцкага раённых Саветаў дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Патенцыял дэпутацкага корпуса павінен быць выкарыстаны на поўную моц, заявіў сёння старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з дэпутатамі Калінкавіцкага, Лоеўскага, Акцябрскага і Рэчыцкага раённых Саветаў дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Патенцыял дэпутацкага корпуса павінен быць выкарыстаны на поўную моц. У гэтым мне бачыцца галоўная мэта нашай сустрэчы. У краіне 19 тыс. дэпутатаў. Гэта велізарная сіла і лепшыя людзі нашай краіны", - сказаў старшыня Савета Рэспублікі. Ён нагадаў, што дэпутаты адораны даверам насельніцтва. Таму яны павінны задаваць самі сабе пытанні: наколькі эфектыўная наша праца, наколькі яна апраўдала чаканні нашых выбаршчыкаў, насельніцтва?
"Часам даводзіцца чуць, што пра выбаршчыка ўспамінаюць напярэдадні выбараў. Гэта непраўда. У краіне ёсць сістэма працы з насельніцтвам. Яна дзейнічае і дастаткова эфектыўная, выбудаваная і ў вертыкальным, і ў гарызантальным напрамку. Але жыццё разнастайнае. Запыты людзей змяняюцца пастаянна. Таму ўлада павінна пастаянна ўдасканальваць сваю працу з насельніцтвам, каб ведаць пра ўсе праблемы, якія існуюць у паўсядзённым жыцці, на прадпрыемствах", - дадаў спікер. Ён адзначыў, што часта пры пошуку рашэння тых ці іншых задач ускладаецца надзея на экспертаў, розных спецыялістаў, аднак без уліку меркавання насельніцтва рашэнне можа быць "у значнай ступені віртуальным".
На думку Міхаіла Мясніковіча, дэпутат - гэта звязуючае звяно ўлады і народа. "Трэба, каб гэта звяно было моцным", - падкрэсліў старшыня. Таксама дэпутатам неабходна быць у цесным кантакце з мясцовай выканаўчай уладай. Калі не будзе ўзаемаразумення паміж мясцовым выканкамам і Саветам дэпутатаў, то могуць быць "непатрэбныя страты", лічыць Міхаіл Мясніковіч. Ён дадаў, што "дэпутат не павінен праходзіць недахопы, якія ёсць у працы адміністрацыі прадпрыемства або калег".
Міхаіл Мясніковіч паведаміў, што 9 лютага прыме ўдзел у рабоце сесіі Гомельскага аблсавета. "Будзе сур'ёзная размова пра сітуацыю, пра недахопы ў рабоце Гомельшчыны", - сказаў ён.
Навіны Беларусі (БЕЛТА)