Спажыванне энергёрасурсаў у Беларусі ў 2011-2015 гадах плануецца знізіць на 15-20%
28.8.20100 праглядаў
28 жніўня, Гродна /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. Спажыванне энергурэсурсаў у Беларусі ў 2011-2015 гадах плануецца знізіць на 15-20%. Такіх вынікаў трэба будзе дабіцца ў выніку выканання Дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў "Прыродныя рэсурсы і экалогія" на 2011-2015 гады, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар НДІ "Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі" Аляксей Карабанаў.
Сёння ў Гродзенскім дзяржуніверсітэце імя Я.Купалы праходзіць навуковая канферэнцыя "Экалагічная навука, стан і перспектывы развіцця" ў межах VIII Рэспубліканскага экалагічнага форуму.
На канферэнцыі абмяркоўваліся актуальныя праблемы падрыхтоўкі кадраў, перспектывы развіцця экалагічнай адукацыі ў краіне. У прыватнасці, адчуваецца недахоп спецыялістаў вузкіх экалагічных спецыяльнасцей. Удзельнікі абмеркавалі праблемы вывучэння, рацыянальнага выкарыстання і захавання біялагічнай разнастайнасці Беларусі, падвялі вынікі выканання Дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы "Экалагічная бяспека за 2006-2009 гады".
Была прадстаўлена і папярэдняя структура Дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў "Прыродныя рэсурсы і экалогія" на 2011-2015 гады. Па словах Аляксея Карабанава, праграма прадугледжвае актыўнае развіццё сучасных тэхналогій, якія дазволяць дабіцца зніжэння спажывання энергурэсурсаў да 15-20%. Плануецца распрацоўваць і рэалізоўваць мерапрыемствы па мінімізацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, змяншэнні страт эканомікі, лясной гаспадаркі ад кліматычных з'яў. Трэба будзе дабіцца павелічэння экспарту, вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі. На рэалізацыю ўсіх падпраграм, паводле папярэдніх даных, плануецца вылучыць каля Br117 млрд.
Завяршылася канферэнцыя круглым сталом, прысвечаным правядзенню Года біялагічнай разнастайнасці ў Беларусі. На ім абмяркоўваліся тэмы ўліку экалагічных аспектаў пры рэалізацыі ініцыятыў праекта па ўстойлівым развіцці на мясцовым узроўні. Падымалася пытанне ўдасканалення падыходаў па забеспячэнні ўстойлівага функцыянавання сістэмы ахоўных прыродных тэрыторый, укаранення прынцыпаў захавання біялагічнай разнастайнасці ў палітыку і практыку тэрытарыяльнага планавання. Быў прадстаўлены вопыт Украіны па ахове прыродных тэрыторый.
Удзельнікі канферэнцыі наведалі гродзенскі філіял Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі і прынялі ўдзел у мерапрыемствах экалагічнага форуму.-0-
БелТА