З улікам пачатку вясенніх канікул у школьнікаў Дзяржаўтаінспекцыя пераканаўча заклікае бацькоў нагадаць юным пешаходам і веласіпедыстам правілы паводзінаў, у тым ліку на дваровых тэрыторыях, а таксама кантралюючы адпачынак падлеткаў, не пакідаць ключы ад аўтамабіляў і мотатранспарту ў вольным доступе.



Асаблівую ўвагу трэба надаць забеспячэнню бяспечнай перавозкі дзяцей да месцаў адпачынку. Адпраўляючыся ў паездку на аўтамабілі, не забывайце пра тое, што дзіцяці да 12 гадоў неабходна перавозіць з выкарыстаннем спецыяльнага ўтрымліваючага прыстасавання, якое адпавядае яго вазе і росту, а дзяцей старэй прышпіляць стандартным рамянём бяспекі.

Кіроўцам нагадаем, што 80% ДТЗ з удзелам дзяцей адбываецца па віне дарослых. Таму ўбачыўшы дзяцей каля праезнай часткі, зніжайце хуткасць і будзьце гатовыя ў любы момант спыніцца. У дварах рухайцеся з мінімальнай хуткасцю.