6 снежня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Павышэнне дапамогі па доглядзе за дзіцем стане магутным стымулам да павелічэння нараджальнасці. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА начальнік камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Лешчынскі. Аб неабходнасці прывязкі дапамогі па доглядзе за дзіцем да сярэдняй зарплаты маці да дэкрэтнага адпачынку і падвойным павелічэнні аднаразовай дапамогі пры нараджэнні дзіцяці заявіў сёння на IV Усебеларускім народным сходзе Прэзідэнт Беларусі, кажучы аб эканамічных стымулах павелічэння нараджальнасці ў краіне. "Дадзеныя меры дзяржпадтрымкі прынясуць сур'ёзны эфект, бо павысяць упэўненасць сем'яў у заўтрашнім дні", - падкрэсліў Міхаіл Лешчынскі. Акрамя таго, прыраўноўванне дапамогі па доглядзе за дзіцем да сярэдняй зарплаты маці да дэкрэтнага адпачынку стане для жанчын сур'ёзнай матывацыяй добра працаваць, імкнуцца да высокай зарплаты, упэўнены суразмоўца. "Бо што стрымлівае сем'і ад нараджэння другога, трэцяга дзіцяці, так гэта страх перад скарачэннем сямейнага бюджэту. Таму дадзеная мера дазволіць захаваць узровень забяспечанасці сям'і, а таксама павысіць матэрыяльны стан маці-адзіночак", - канстатаваў начальнік камітэта. Павышэнню нараджальнасці ў Беларусі ў значнай ступені ўжо сёння спрыяюць і меры дзяржпадтрымкі па забеспячэнні жыллём. "Далейшыя крокі ў гэтым напрамку яшчэ больш умацуюць прэстыж сям'і, і, несумненна, падштурхнуць бацькоў, якія выхоўваюць адно-двух дзяцей, да нараджэння новых малых", - дадаў Міхаіл Лешчынскі.-0-

БЕЛТА