6 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Магчымасць павышэння тарыфнай стаўкі напрамую залежыць ад працы эканомікі. Аб гэтым заявіў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Пётр Грушнік.
Паводле яго слоў, на дадзены момант графік павышэння тарыфнай стаўкі першага разраду яшчэ не зацверджаны. Гэтае пытанне будзе разглядацца на працягу года з улікам працы эканомікі. Рашэнне аб павышэнні прымае ўрад.
Пётр Грушнік нагадаў, што з 1 студзеня 2013 года тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўняны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, складае ў Беларусі Br240 тыс. "Яна (таpыфная стаўка. - Заўвага. БЕЛТА) сёння выконвае функцыі, якія неабходныя для вырашэння ўсіх пытанняў, звязаных з заработнай платай па бюджэтнай сферы. Ніякай затрымкі ў гэтым плане няма. Усё залежыць ад нашай з вамі працы: у залежнасці ад гэтага і будзем мець эканамічны вынік і, натуральна, магчымасць павышэння тарыфнай стаўкі", - сказаў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны.-0-