13 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду залежыць ад вынікаў работы эканомікі. Аб гэтым паведаміў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Пётр Грушнік, які прымае ўдзел у рэспубліканскім навукова-практычным семінары "Новыя магчымасці для наймальнікаў у выбары форм і сістэм аплаты працы ва ўмовах лібералізацыі эканамічнай дзейнасці камерцыйных арганізацый" у Віцебску. "Урад прымае рашэнне аб павышэнні тарыфнай стаўкі першага разраду ў залежнасці ад фінансава-эканамічных умоў рэспублікі", - сказаў першы намеснік міністра. Дадзенае пытанне не здымаецца з парадку дня, але напрамую залежыць ад вынікаў работы эканомікі, дадаў Пётр Грушнік. Апошняе павелічэнне гэтага нарматыву адбылося ў Беларусі з 1 студзеня 2012 года: тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, была павышана з Br151 тыс. да Br200 тыс., або на 32,5%.-0-

БЕЛТА