22 мая, Мінск /Надзея Радзівон - БЕЛТА/. Павышэнне тарыфаў на паслугі ЖКГ у Беларусі будзе паэтапным. Аб гэтым паведаміў намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Анатоль Шагун сёння падчас анлайн-канферэнцыі "ЖКГ: паслугі, тарыфы, якасць" на сайце БЕЛТА. Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця прадугледжана да 2015 года выйсці на 60% пакрыцця насельніцтвам затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг. Да стопрацэнтнага пакрыцця тарыфы будуць у першую чаргу павышацца на тыя паслугі, якія маюць невысокі сабекошт, - тэхабслугоўванне жылфонду, водазабеспячэнне, каналізацыя, вываз адходаў, абслугоўванне ліфтоў. "Па цеплазабеспячэнні нам будзе дастаткова складана выйсці на 100% пакрыцця (гэта запатрабуе істотнага павышэння тарыфу), і гэтыя 60% разлічваліся з улікам таго, што цеплазабеспячэнне ў 2015 годзе і пасля будзе яшчэ ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы субсідавацца з бюджэту", - адзначыў Анатоль Шагун. Удасканаленне тарыфнай палітыкі, на яго думку, будзе спрыяць развіццю канкурэнцыі на рынку жыллёва-камунальных паслуг. Пакуль прадпрыемствы прыватнай формы ўласнасці вялікай актыўнасці ў гэтым пытанні не праяўляюць.-0-

БЕЛТА